Group 64

6 ЖНІЎНЯ
2023

6 ЖНІЎНЯ
2023

6 жніўня ў Варшаве Офіс Святланы Ціханоўскай, Аб’яднаны Пераходны Кабінет і Каардынацыйная Рада правядуць Канферэнцыю Новая Беларусь 2023. На Канферэнцыі адкрыта абмяркуюцца наступныя пытанні: чаго мы ўсе дамагліся за гэты час, якія былі дасягненні і няўдачы, якія далейшыя планы і якое бачанне будучыні нашай краіны.

* калі вы ў Беларусі, калі ласка, выкарыстоўвайце VPN і запаўняйце форму ніжэй з рэжыму інкогніта ў браўзары

Дакументы канферэнцыі

Напярэдадні канферэнцыі “Новая Беларусь” удзельнікі Круглага стала палітычных лідараў выпрацавалі дэкларацыі. Мы заклікаем грамадзянаў і арганізацыі далучыцца да гэтых заяваў, запоўніўшы форму

ПРАГРАМА КАНФЕРЭНЦЫІ

нядзеля

6 ЖНІЎНЯ

09:30 — 11:00

Рэгістрацыя ўдзельнікаў

11:00 — 11:01

Хвіліна маўчання ў памяць пра загінулых за свабоду Беларусі

11:01 — 11:08

Уступнае слова нацыянальнай лідаркі Беларусі Святланы Ціханоўскай

11:08— 11:10

Уступнае слова Iвонкі Сурвіллы, старшыні Рады БНР

11:10 — 12:40

Панэль №1: Што зрабілі і што збіраюцца зрабіць дэмакратычныя сілы для пераходу да дэмакратыі?

Якія дасягненні і няўдачы дэмакратычных сілаў за апошні год? Якія высновы варта зрабіць на будучыню? На які сцэнар пераменаў працуюць дэмакратычныя сілы і як яны збіраюцца яго рэалізоўваць?  Што мы можам зрабіць для вызвалення палітзняволеных?

Мадэратар — Зміцер Лукашук

Спікеры і спікеркі:
  • Павел Латушка, прадстаўнік па транзітным перыядзе Аб‘яднанага пераходнага кабінета Беларусі
  • Алена Жываглод, віцэ-спікерка Каардынацыйнай рады
  • Крысціна Рыхтэр, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях
  • Іван Краўцоў, прадстаўнік штаба Віктара Бабарыкі
  • Вольга Зазулінская, кіраўніца фонда “Краіна для жыцця”
  • Юльяна Шаметавец, прадстаўніца Кіберпартызанаў
  • Павел «Віллі» Кухта, прадстаўнік Палка Кастуся Каліноўскагаа

12:40 - 13:20

Кава-паўза, нэтворкінг, анлайн-каментары ўдзельнікаў і ўдзельніцаў

13:20 - 14:50

Панэль №2: Ад саюза з агрэсарам да новых магчымасцяў: еўрапейскі выбар для Беларусі

Якімі павінны быць адносіны Беларусі і Расіі? Ці патрэбная Беларусі інтэграцыя з Еўропай і якія ў гэтага перспектывы? Якія знешнепалітычныя крокі важна зрабіць для еўрапейскай будучыні Беларусі? Якія перашкоды могуць быць на гэтым шляху? Будучыня адносінаў Беларусі і Украіны: якая яна?

Мадэратар — Зміцер Міцкевіч

Спікеры і спікеркі:

  • Андрэй Ягораў, спікер Каардынацыйнай рады
  • Валер Кавалеўскі, прадстаўнік па міжнародных справах Аб‘яднанага пераходнага кабінета Беларусі
  • Валер Сахашчык, прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі
  • Анатоль Лябедзька, дарадца Святланы Ціханоўскай па пытаннях канстытуцыйнай рэформы і міжпарламенцкага супрацоўніцтва
  • Аляксандр Мілінкевіч, палітычны і грамадскі дзеяч, Канцлер Вольнага Беларускага Універсітэта
  • Роза Турарбекава, даследчыца Цэнтра даследаванняў Усходняй Еўропы Універсітэта Юстуса-Лібіха 

14:50 - 15:30

Кава-паўза, нэтворкінг, анлайн-каментары ўдзельнікаў і ўдзельніцаў

15:30 - 15:45

Прэзентацыя нацыянальнага пашпарта Новай Беларусі

15:45 - 17:15

Панэль №3: Новая Беларусь:
якую краіну мы хочам пабудаваць?

Якія чаканні беларусаў у дачыненні да будучыні краіны і наколькі бачанні Новай Беларусі адпавядаюць гэтым чаканням? Якія к аштоўнасці і прынцыпы палітыкі Новай Беларусі? Якія рэформы рыхтуюцца для Беларусі?

Мадэратарка — Кацярына Ваданосава

Спікеры і спікеркі:

  • Аліна Коўшык, прадстаўніца Аб‘яднанага пераходнага кабінета Беларусі па нацыянальным адраджэнні
  • Генадзь Коршунаў, старэйшы эксперт Цэнтра новых ідэй
  • Павел Данэйка, адміністратыўны дырэктар BEROC
  • Аляксандр Дабравольскі, старэйшы палітычны дарадца Святланы Ціханоўскай
  • Аляксандр Вашкевіч, прадстаўнік Грамадскай канстытуцыйнай камісіі 
  • Юлія Міцкевіч, сузаснавальніца фемгрупы Каардынацыйнай рады
  • Павел Лібер, сузаснавальнік праектаў Голас і Новая Беларусь

17:15 — 17:30

 Уручэнне ўзнагародаў

17:30— 17:45

Падвядзенне вынікаў Канферэнцыі, фінальнае слова нацыянальнай лідаркі Беларусі Святланы Ціханоўскай

Форма збору меркаванняў беларусаў да
Канферэнцыі Новая Беларусь

Напішыце свае меркаванні

Мы хочам, каб усе мелі магчымасць выказацца і былі пачутыя. Збіраем меркаванні беларусаў напярэдадні канферэнцыі Новай Беларусі 2023.

Прайшло тры гады з пачатку мірных пратэстаў беларусаў, калі мы гучна заявілі пра неабходнасцьпераменаў у Беларусі. Усе гэтыя тры гады злачынны рэжым Лукашэнкі, які незаконна ўзурпаваў уладу ў краіне, знішчаў тое, што мы цэнім больш за ўсё: жыццё, здароўе, свабоду, нашыя правы, арганізацыі грамадзянскай супольнасці, незалежныя медыя, прыватныя бізнесы, мірнае неба над галавой. Але мы працягваем змагацца за будучыню новай дэмакратычнай Беларусі.
 
Адкажыце на тры простыя пытанні і дапамажыце нам даведацца вашае меркаванне, пачуць вашыя прапановы і крытыку.

* калі вы ў Беларусі, калі ласка, выкарыстоўвайце VPN і запаўняйце форму з рэжыму інкогніта ў браўзары

Напішыце свае меркаванні

Мы хочам, каб усе мелі магчымасць выказацца і былі пачутыя. Збіраем меркаванні беларусаў напярэдадні канферэнцыі Новай Беларусі 2023.

Прайшло тры гады з пачатку мірных пратэстаў беларусаў, калі мы гучна заявілі пра неабходнасцьпераменаў у Беларусі. Усе гэтыя тры гады злачынны рэжым Лукашэнкі, які незаконна ўзурпаваў уладу ў краіне, знішчаў тое, што мы цэнім больш за ўсё: жыццё, здароўе, свабоду, нашыя правы, арганізацыі грамадзянскай супольнасці, незалежныя медыя, прыватныя бізнесы, мірнае неба над галавой. Але мы працягваем змагацца за будучыню новай дэмакратычнай Беларусі.
 
Адкажыце на тры простыя пытанні і дапамажыце нам даведацца вашае меркаванне, пачуць вашыя прапановы і крытыку.

* калі вы ў Беларусі, калі ласка, выкарыстоўвайце VPN і запаўняйце форму з рэжыму інкогніта ў браўзары

ВАЖНА!

Звяртаем вашую ўвагу, што мерапрыемства з’яўляецца публічным і не прадугледжвае ананімнасці ўдзельнікаў у сувязі з прысутнасцю СМІ. Удзельнікі самастойна аплачваюць свой праезд і пражыванне для ўдзелу ў канферэнцыі.

Bubbles_0032_33 3

*Падача заявак на ўдзел у Канферэнцыі завяршылася ў нядзелю 23 ліпеня. Арганізацыйны камітэт разглядае заяўкі на працягу 2 дзён і з серады 26 ліпеня пачынае адпраўку адказаў.

Калі вы падавалі заяўку, але не атрымалі адказ, калі ласка, праверце папку са спамам у вашай пошце. Калі там таксама няма адказу, звяжыцеся з намі па пошце:
confnewbelarus2023@tsikhanouskaya.org

– магчыма, падчас запаўнення заяўкі вы выпадкова памыліліся ў напісанні вашага кантактнага адрасу пошты.

Аднак зараз вы ўсё яшчэ можаце прыняць удзел у канферэнцыі, падзяліўшыся з намі вашым меркаваннем пра цяперашнія дзеянні дэмакратычных сілаў. Зрабіць гэта вы можаце па спасылцы

Звязацца з намі:

new_logo
Apkb_logo_redblack_bel
1200px-Лягатып_Каардынацыйнае_рады_па_забесьпячэньні_трансфэру_ўлады